
Далягляды. Гарызонты.
З касцякамі шафы.
Хітра мружыцца Джаконда
На намер жырафа
Языком злізаць дашчэнту
Дзіўную усмешку.
А ў пустых вачах фрагменты
Даўніх войн за сцежку,
Што да зор вяла праз жыта
На ўрадлівай ніве.
Сэнс парэзаны, пашыты.
Гледачы ў наіве
Назіраюць слодыч ласкі
Мутных персанажаў
Хто яшчэ якія казкі
Сёння мне раскажа?
Пра каханне і пістоны,
Пра крывыя ногі,
Пра крывавы ранак сонны
І пра той убогі
Голас хіжага жырафа
Пасярод пустыні,
Што запхаў Джаконду ў шафу
І зрабіў рабыняй.
2014 г.
Скарыстаны мінус Kolorize “Anomia (intro)” (2004) з сайта вольнай музыкі jamendo.com