
Кір Дарыенка ў разгар другой часткі гульні
Надзвычайная падзея адбылася ўвечары 17 жніўня недалёка ад школьнага двара ў вёсцы Мажджаліна. Група падлеткаў гуляла ў футбол. Падчас адной з моцных, але недакладных падачаў мяч ударыўся ў трансфарматарную будку. Трынаццацігадовы Кір Дарыенка пабег забіраць мяч.
На месцы ён высветліў, што мяч парваўся, і ўбачыў, як з-за будкі лена вылецела шаравая маланка. Нядоўга думаючы хлапец схапіў маланку і вярнуўся на поле. Юныя вяскоўцы адыгралі два таймы і дадатковы час з пенальці, выкарыстоўваючы шаравую маланку замест мячыка.
Гульня выклікала пратэст мясцовых «зялёных» у асобе настаўніцы біялогіі Клаўдзіі Мітрафанаўны Дарвіноўскай. Яна адразу зразумела, што шаравая маланка ў небяспецы, забрала яе ў сваіх неўгамонных вучняў і адпусціла тую на волю. Стомленая і задаволеная маланка паляцела ў бок Чортава балота.

Работнік мажджалінскай цяпліцы Сямён Парэчка перажывае, што настаўніца біялогіі шкадуе не яго, а шаравую маланаку
Застаецца толькі цешыцца, што ў рукі падлеткаў не трапіла палярнае ззянне, а то б дакладна зацягнулі ў клуб на дыскатэку.