Як давесці дзяўчыну да вар’яцтва? Анекдоты

Гэта кліч, што жыве Беларусь

Вельмі просты анекдот

***

Гэта нічога, калі відэлец падае на падлогу. Дрэнна, калі ён срэбны. Яшчэ горш, калі вы ў гасцях. І зусім дрэнна, калі з вашай кішэні.

***

— Мамуля, а Алесь сказаў, што я цудоўная дзяўчына. Можна я запрашу яго ў госці?
— Не трэба. Няхай і надалей так думае.

***

Як давесці дзяўчыну да вар’яцтва? Даць ёй шмат грошай і зачыніць усе крамы.

***

— Дзяўчыначка, як вас клічуць?
— Не скажу.
— А колькі вам гадоў?
— Не скажу.
— Ну, хоць мэйл дайце.
— Irynka1992@tut.by

***

Як беларус хочэ купіць маёнтак, дык кажуць, што ён беларус; як просіць даць яму вышэйшае мейсцо, тады яго называюць палякам; а як трэба йсьці на вайну, кажуць, што ён рускі (“Наша ніва”. 1911. № 35).