***
Яна і ён.
— Скажы мне што-небудзь цёплае і ласкавае.
— Зайчанятка.
— Мала.
— Табун зайцоў.
***
Жонка — мужу:
— Дарагі, да чаго ж ты ў мяне падазроны!
— А з табой інакш нельга.
— Можна. Проста не трэба ў кожным мужчыне, які сядзіць у нашай шафе, бачыць майго палюбоўніка.
***
— А вы чаму пісьменнікам не сталі?
— Ды ў мяне печань хворая.
***
Вучань пытае ў бібліятэкаркі:
— А ў вас ёсць кароткі змест твораў Андрэя Макаёнка?
— Выбачайце, калі ласка? — не зразумеўшы, пераптывае тая.
— І “Выбачайце, калі ласка” таксама, — адразу ж адказвае вучань.