
Яны яго яшчэ і фоткалі!
Жыхары вёскі Мажджаліна яшчэ леташнім жніўнем выпадкова зрабілі з мухі слана і хавалі на адным з вясковых падворкаў. Аднак зараз перад імі востра паўстала праблема харчавання новастворанай слановай асобіны, і сямейная пара мусіла адкрыць свой пяцімесячны сакрэт.
Сёння ў абед слон Інакенцій быў прадстаўлены вясковай грамадскасці. Жывёла выдатна танчыць, спявае і дэкламуе байкі Кандрата Крапівы. Аднак пры гэтым патрабуе немалой колькасці ежы. Сердабольныя вяскоўцы скінуліся на лепшыя айчынныя гатункі сіласу для Інакенція. Сямейная ж пара, што вывела слоніка, адмаўляецца раскрываць тэхналогію ператварэння мухі ў слана, ківаючы на нормы беларускага і міжнароднага права. Гэтая ўпартасць выклікае ў вяскоўцаў пэўныя падазрэнні, але абаяльнасць чацвераногага сябра з хобатам кампенсуюць падазрэнні з лішкам.
Застаецца толькі цешыцца, што названая пара не паспрабавала зрабіць таварышамі гусь і свінню. Хаця ідэя была.