Вясковец прапануе фабрыцы “Спартак” ідэю новага гатунку цукерак

Спартак: кроў і пясок. Спартак: кровь и песок. Spartacus: Blood and Sand

Жыхар вёскі Мажджаліна спадзяецца, што такія бігборды неўзабаве з'явяцца па ўсёй Беларусі

Мажджалінскі крэатыўшчык Яўмен Бухторка, адгледзіўшы два сезоны серыялу “Спартак: кроў і пясок”, вырашыў звярнуцца да гомельскай кандытырскай фабрыкі “Спартак” з нечаканай ідэяй. Ён ужо амаль напісаў ліст дырэкцыі, дзе прапануе выпускаць новы гатунак цукерак з назвай “Кроў і пясок”. Ён накідаў у галаве прыблізны рэцэпт такіх цукерак. На яго думку гэта павінны быць палескія чыровныя журавіны, абваляныя ў цукры-пяску. Тварам рэкламнай кампаніі новага гатунку Бухторка прапануе зрабіць аўстралійскага актора Эндзі Ўітфілда, які выконваў у памянёным серыяле ролю Спартака.

Пакуль невядома, калі ліст да дырэкцыі кандытырскай фабрыкі будзе адпраўлены. Якой будзе рэакцыя з яе боку, таксама пакуль меркаваць цяжка. Застаецца толькі цешыцца, што не звяліся яшчэ крэатыўшчыкі на зямлі мажджалінскай.