
Гэтая мішэнька яўна не ад мазілы
На спаборніцтвах па кулявой стральбе, што праходзілі ў вёсцы Маджаліна, тутэйшы жыхар Факунда Кацуба адзначыўся стамі працэнтамі промахаў. За гэта землякі далі яму мянушку Мазіла. Яна вельмі хутка прыклеілася да яго, і цяпер Факунда лічыць, што стваральнікі браўзера Mozilla Firefox павінны заплаціць яму за рэкламу.
З ягоных словаў вынікае, што адпаведны ліст ужо напісаны, але праходзіць стадыю рэдагавання ў руках настаўніцы англійскай мовы, каб “не ўдарыць фэйсам у гразь” перад іншаземцамі. Сама настаўніца пакуль вагаецца з тым, якім чынам перадаць па-англійску імя Факунда.
На мясцовай малочнай ферме цешацца, што Кацуба не прад’явіў ніякіх прэтэнзій да іх. “Ён жа ж настраляў у малако, дык мы думалі, што і нас пабеспакоіць”, – патлумачылі там прычыну сваіх ранейшых хваляванняў. Сам Факунда трымаецца цвёрда.