Вясковую выпускніцу махляры падманулі з ЦТ

Вясковую выпускніцу махляры падманулі з ЦТ

Не ўсё тэставанне цэнтралізаванае

17-гадовая выпускніца мажджалінскай школы N., паехаўшы ў абласны цэнтр на цэнтралізаванае тэставанне па грамадазнаўстве стала ахвярай махляроў.

Ідучы паўз універмаг “Гомель”, учорашняя школьніца пачула заклік незнаёмай дзяўчыны паўдзельнічаць на грамадскіх пачатках у тэсце парфумы. Юная вяскоўка нядоўга думала і рушыла да кафедры, дзе стаялі розныя флакончыкі з духамі і туалетнымі водамі. Там, пры вялікай колькасці сведак, яна зрабіла ўсе прапанаваныя ёй тэсты. За гэта ёй далі сертыфікат на 100 балаў і некалькі бонусных спробнікаў. Вырашыўшы, што гэта акурат і было ЦТ па грамадазнаўстве, N. села на бліжэйшы цягнік і паехала дахаты.

Няладнае западозрылі работнікі школы, якім выпускніца паспела пахваліцца “выдатным вынікам”. Яны ж пэўна ведалі, што так хутка сертыфікаты не даюць. З дзяўчынай зараз працуе псіхолаг. У цэнтры тэставання абяцаюць даць ахвяры махляроў магчымасць прайсці сапраўдны тэст у рэзервовы дзень. Вяскоўцы спадзяюцца, што тады яна прыедзе без лішніх сюрпрызаў, кшталту сертыфікату пройдзенага на 2 палоскі тэста.

А махляроў ужо шукаюць. Ага.