
Пакуль вярстаўся нумар, першы снег усё-ткі выпаў, ператварыўшы лісцевіка ў нешта нейкае…
Жыхарка вёскі Мажджаліна Кацярына Гром-Грымайла зачакалася зімы і зімовых забаў. Ёй вельмі закарцела зляпіць снегавіка. Тады, як снегу нідзе не было, а ўсюдых ляжала апалае лісце.
У выніку Кацярына стала рабіць шары з ахапкаў лісця. Спосаб змацавання лістоты яна захоўвае ў тайне. Патлумачыла толькі, што рэцэпт перадаецца ў яе родзе выключна па жаночай лініі. У выніку ў скверыку каля тутэйшай школы вырасла лісцевая баба.
Думалася, што школьнікі вельмі хутка разбураць гэты цуд. Аднак насуперак прагнозам тыя абходзяць лісцевіка за вярсту. Кажуць, што баяцца. Стваральніца не ведае, чаго там можна баяцца. А яшчэ яна спадзяецца, 1) што снег дабавіць яе твору хараства, 2) выйсці замуж. Які творчы падыход!