Вяпрук рызыкуе прыспешыць смаленне

Смаленне вепрука

Кажуць, што і раней Хлодвіг паспеў адзначыцца

Вяпрук Хлодвіг з беларускай вёскі Мажджаліна, што на Гомельшчыне, “абнаглеў у корань”.

Як паведамляюць відавочцы, ён не толькі падрывае лычом стогадовы дуб, грызе жалуды, але яшчэ патрабуе, каб яму з тых жалудоў змалолі каву. Патрабаванні часцей з ўсё звернутыя непасрэдна да старога дрэва, з якога лычасты нахабнік і жывіцца. Пры гэтым вяпрук не саромеецца здзекліва напяваць: “Развівайся, сыры дубе – заўтра мароз будзе”.

Паводзінамі Хлодвіга занепакоіліся многія вяскоўцы, а яго гаспадыня Лютыцыя Ярмолаўна Кузубава ужо не аднойчы біла таго бярозавым прутам. Ды ўсё без толку. Мы вырашылі пацікавіцца ў яе, ці хутка будзе смаленне вепрука. Жанчына адказала, што спачатку з нахабнай жывёлай папрацуюць участковы і псіхолаг. Калі нічога не атрымаецца, давядзецца брацца з нож.

Застаецца толькі цешыцца, што пэўныя даўнія традыцыі беларускай вёскі не знікаюць і дагэтуль.