
Дзе неба найсіней,
Пад ім злат-места ё
З празрыстай вострай брамаю
І зорнай яскрынёй.
А ў месце гэным сад.
Там зёлак не злічыць.
Звяры там ходзяць статныя,
Што нельга і ўявіць.
Адзін – агністы кучаравы леў,
Другі – бушлівы шматвачысты вол.
А яшчэ арол там – бож’я пціца –
Златакрылая і яснавокая.
Дзе неба найсіней,
Ё зорачка адна.
Яна з табой, анёле, мой.
З табой заўжды яна.
Хто любіць, той і люб.
Хто свеціца, той свят.
І ты за гэнай зоркаю
Ў дзівосны крочыш сад.
Цябе сутрэнуць кучаравы леў,
Бушлівы шэры шматвачысты вол.
І яшчэ арол там – бож’я пціца –
Златакрылая і яснавокая.
Пераклаў Сяргей Балахонаў у 2000-2005 гг.
*Пераклад зроблены з выкарыстаннем знакаў беларускай традыцыйнай культуры.