Уводзіны ў кароткую гісторыю пустаты / RAP, LO-FI


Ну, прывітанне, Ірына.
Як там фатальны твой флёр?
Што у цябе на вітрынах?
Што ў змрочных нетрах азёр?

Ваў, гутэн таг, Святлана!
Як там нястомны твой юр?
Колькі шкілетаў схавана
Ў шафах тваіх авантур?

Іначка, сонца, здароўкі!
Ягадка, пэўна, ты зноў.
Як там твае мышалоўкі?
Як шакалад на фано?

Добры дзянёк, Насцёна!
Зноў завітала да нас.
Як там твой нарачоны?
Шмат ужо піцы прыпас?

Як шчаслівы нявесты божай світы:
Забыўшыся пра свет, і светам пазабыты,
Іх розум – чысціня у ззянні,
Малітвы прынятыя, спраўджаны жаданні*.

Б’ю Вам чалом, пані Юля!
Спраўны у вас элексір!
Думаю, вас добра туліць
Ваш пасталелы месір.

Добрага дня, Наташа.
Як там “адразу і ўсё”?
Што муж былы твой кажа?
Што напявае дзіцё?

Светачка, як жывецца
Ў свеце бясконцых папер?
Кім ты займаеш сэрца?
Хто твой цяпер гандальер?

Віка. Маўчыш засранка.
Крочыш, хаваючы твар.
Як твой кіроўца танка?
Шчэ не падняўся да хмар?

Як шчаслівы нявесты божай світы:
Забыўшыся пра свет, і светам пазабыты,
Іх розум – чысціня у ззянні,
Малітвы прынятыя, спраўджаны жаданні.

2015 г.

*Радкі з паэмы Александра Поўпа «Элаіза Абеляру» (1717), беларускі тэкст – з гукавой дарожкі да фільма «Вечнае ззянне чыстага розуму» (2004) у перакладзе каманды «Futubela Crew» (2013).

Заўвага: скарыстаны мінус Nommi beatz “Пустота” (2015) з суполкі бясплатных рэп-мінусоў vk.com/freeteam