Ураджэнец беларускай вёскі перамог у гонках на ліфтах

Праблема гераізму і подзвігу ў беларускай літаратуры

Гонкі на ліфтах заўсёды поўняцца сюрпрызамі

Ураджэнец вёскі Мажджаліна 21-гадовы Іван Пора-Зяблікаў перамог сёння ў гонках на ліфтах. Спаборніцтва ладзілася ў адным з гомельскіх мікрараёнаў і праходзіла паводле алімпійскай схемы.

У гонках удзельнічалі ліфты розных вагавых катэгорый і розных вытворцаў. Праводзіліся асобныя заезды для ліфтаў у залежнасці ад колькасці паверхаў тых дамоў, дзе яны знаходзяцца. Іван перамог у заездзе для ліфтаў сямнаццаціпавярховых будынкаў. Кампетэнтнае журы улічвала не толькі хуткасць, але і складнасць трасы (напрыклад, пашарпанасць і засцанасць пэўнага ліфта).

Наш зямляк усё зрабіў правільна і прыйшоў на фініш першым, за што атрымаў жоўтую майку лідара і плячыстых анёлаў-ахоўнікаў. Застаецца толькі цешыцца, што выхадцы з нашай вёскі часу не марнуюць і знаходзяць сябе на розных творчых і прафесійных нівах.

PS. Што да сітуацыі з ружовым туманам (ці туманнасцю) у Мажджаліне, то яна істотна не змянілася. Анамалія застаецца з намі. Асобныя вяскоўцы ўжо прызвычаіліся да яе. Некаторыя ж чытаюць некананічныя малітвы, каб анамалія знікла.

Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека

На грані фола


Пакуль не дапамагае. Можа, заўтра?