
Барсік у той самы эпахальны момант
Шасцідзесяцігадовай жыхарцы вёскі Мажджаліна Аляўціне Вальдэмараўне Сноўскай дачка Марына прывезла з Гомеля салёнай ласасіны і кітайскія палачкі. Рыбу сямейства ласасёвых Сноўскія любяць здаўна. Але прывезены дачкой экземпляр выклікаў шмат пытанняў. Нешта ў ім было не так.
Спачатку падумалі, што рыба элементарна пратухла. Але ўбачылі, што на яе нават мухі не злятацца не сталі. Вырашылі звярнуцца да хатняга эксперта – ката Барсіка. Марына спрытна ўзяла кітайскія палачкі, ухапіла кавалак ласося і паднесла пад нос Барсіку. Нечакана кот упаў у кататанічны ступар і загаварыў не сваім голасам.
«Як прайсці ў нацыянальную бібліятэку? Мы дзеля яе ажно з Альфы Цэнтаўра прыбылі», – сказаў ён у прыватнасці. Жанчыны спужаліся, але потым скемілі, што кавалак ласасіны размаўляе з імі, выкарыстоўваючы ката ў якасці рэтранслятара. Гэта магло быць вельмі небяспечным для жывёлы, і яны на мігі пастанавілі ратаваць беднага Барсіка.
Аляўціна Вальдэмараўна пабегла ў пярэдні пакой і наўмысна стукнула дзверцамі халадзільніка. Кот адразу ж выйшаў са ступару і пабег да гаспадыні, каб тая дала яму паесці.
Уратаваўшы хатняга гадаванца ад касмічнага прышэльца, Сноўскія сядзяць і думаюць, што з тым прышэльцам рабіць далей. Пакуль яны змясцілі усе кавалкі ласося ў шкляны слоік, усыпалі ёдаванай солі і закрылі капронавай накрыўкай. Праз некалькі дзён Марына збіраецца ехаць у Мінск і, хутчэй за ўсё, возьме слоік з іншапланетнай формай жыцця з сабой.
У дзяўчыны ёсць спадзяванні, што ласасіна з Альфа Цэнтаўра атрымае чытальніцкі білет. Барсіка жа да гэта патрабуе халоднага малака. Застаецца толькі цешыцца, што ў справу не ўмяшаліся зялёныя з радыкальнай экалагічнай групы імя Нестара Махно.