
Першыя кліенты: І машыну адрамантаваць, і дранічкаў навярнуць
Незвычайны аўтасэрвіс запрацаваў днямі ў вёсцы Мажджаліна. Бацька і сын Іван і Антон Кантыцкія вырашылі спецыялізавацца на рамонце машын часу. Яны самастойна вырабілі неабходнае абсталяванне і гатовы прымаць кліентаў у любы час дня і ночы.
Дарэчы, першыя кліенты не змусілі сябе доўга чакаць. Вандроўнікі ў часе былі ўражаныя ўзроўнем сэрвісу і традыцыйнымі беларускімі стравамі ў карчме, што адчынілася пры майстэрні. Там загадвае жонка старэйшага гаспадара Міхаліна.

Першыя кліенты: Машыну змазаць, робату ўмазаць, а мне тутэйшага кефіру
Народныя ўмельцы не рабілі ніякай рэкламнай кампаніі. Яны перакананыя, што пагалоска пра іх і так пойдзе праз гады і стагоддзі. Здаецца, яны маюць усё падставы для такой перакананасці.