
Лось Феафан задаволены працай
Простаму ласю з лясоў каля вёскі Мажджаліна стала сорамна за п’яныя выхадкі сваіх нарвежскіх калегаў, і ён вырашыў паказаць, што беларускія ласі не такія. Абсалютна цвярозым лось прыйшоў сёння ў вёску і заняўся стваральнаю працай.
Для маленькіх вяскоўцаў ён збудаваў дзіцячы гарадок. Для ўсіхнага адпачынку ім быў закладзены маляўнічы сквер. Тое, што сквер будзе менавіта маляўнічым прадэманстравала 3-D прэзентацыя, якую лось паказаў усім ахвочым.
Па сканчэнні працы над гэтымі праектамі лось пайшоў у тутэйшую школу і падарыў ёй звышсучасны кампутар. Там мы і перанялі яго, папрасіўшы сказаць пару словаў для нашага сайта.
«Я раблю тое, што раблю, бо раблю не дзеля сябе, ад дзеля людзей і дзеля прынцыпу», – коратка пракаментаваў сваю дабрачынную дзейнасць лось-філантроп. Гэтая сцісласць і сціпласць нас расчуліла, і мы захацелі даведацца хаця б імя ляснога героя. «Завіце мяне проста Феафанам», – усміхнуўся лось і пабег у лес, насвістваючы мелодыю маршу энтузіястаў.

Дзядуля лася Феафана лось Эдуард быў намаляваны на колішніх беларускіх грашах
Застаецца, толькі цешыцца, што лось Феафан не мае ніякага дачынення да лася Уладзіміра.