
Журналіст нашага сайта размаўляе з трактарам «Т-25»
Як паведамлялася намі раней, пагранічнікі затрымалі на мяжы «Мэрсэдэс-Спрынтар», унутры якога ўкраінскі дзялок спрабаваў перавезці трактар, што належаў жыхару вёскі Мажджаліна Пятру Смаўжэцкаму. Сёння трактар сваім ходам вярнуўся дадому. Сваім ходам – у літаральным сэнсе.
Выявілася, што пад абліччам мірнай працавітай машыны таіўся робат-трансформер, закінуты з космасу ў Беларусь для непублічнага пераймання вопыту гаспадарання ў сельскай мясцовасці. Нашы крыніцы паведамляць, што рэжым трансфармацыі быў выпадкова актывізаваны адным з экспертаў у Лельчыцах. Трактар-трансформер выскачыў з гаражу і пабег у Мажджаліну. Пакуль няясна, ці будзе супраць яго выстаўлена абвінавачанне ў шпіянажы на карысць іншапланетнай цывілізацыі.
Сам трактар у неафіцыйнай размове з нашым журналістам прызнаўся, што яму дужа спадабалася жыць у Мажджаліне. Таксама ён абяцае быць белым і пухнатым.
Застаецца, толькі цешыцца, што пад выглядам даільнага апарату да нас у вёску не прыляцеў Дарт Вэйдар.