Тое-сёе пра словы

Хто смяецца апошнім

Не бульба. Праўда, кэп?

Даўняя гісторыя пра тое, як пасварыўся Іван Якаўлевіч (Навуменка) з Канстанцінам Ціханавічам (Кірэенка) на глебе паходжання слоў.
Напісаў Навуменка аповесць “Бульба” (1964). Занёс у “Полымя” для часопіснай публікацыі.Пры нейкім застоллі рэдактар “Бярозкі” Кірэенка падпусціў Навуменку “вутачку”: слова “бульба” паходзіць ад лацінскага “vulva”. Той Навуменка вазьмі ды падай у аповесць гэтую этымалогію. А часопіс “Полымя” вазьмі ды апублікуй гэтую аўтарскую версію.
Рогат у Мінску стаяў гамерычны! Так пасварыліся І.Я. і К.К.!!!

by-mova.livejournal.com