Сяргей Балахонаў. Другое прышэсце квантавых катоў (2014)


Трэк-ліст
1. Заклён (1:22)
2. Стронцый быў у дажджы (57jackbraves inst.) (2:25)
3. Безнадзейнасць.by (1:21)
4. Вочы чорныя (4:07)
5. Здрада. Betrayal. Предательство (3:03)
6. Сраная гестапаўшчына (1:35)
7. Другое прышэсце квантавых катоў (1:59)
8. Сafé «Мёртвы куст» (1:12)
9. Marsh. Key. Witch (Vengeance const.) (3:08)
10. Мой чай і вашае каханне (4:05)
11. Расчараванне (Melody of Oshawa inst.) (2:32)
12. На ледзяной гітары (2:33)
13. Маё каханне – Сталінград (Old`N1ck prod.) (2:38)
14. Я прайграў інфармацыйную вайну (3:13)
15. Душы маёй старожы (bonus) (4:07)

Агульная працягласць – 39:26

Другое прышэсце квантавых катоў. The Second Coming of the Quantum Cats

Асобныя заўвагі па трэках
Трэк №1. Гучыць беларуская замова на спыненне кахання (Замовы. Мн., 2009. С. 42). Выкарыстаны фрагмент гукавой дарожкі да фільма “Легіён” (2010) у рускім дубляжы.

Трэк №2. Выкарыстаны інструментал 57jackbraves “Summer of 65” (2010) з сайта вольнай музыкі jamendo.com. Гучыць верш Уладзіміра Караткевіча “Дзяўчына пад дажджом” (1969).

Трэк №3. Гучыць верш Максіма Багдановіча “Безнадзейнасць” (1909-1912). Выкарыстаныя фрагменты гукавых дарожак да фільмаў “Эфект матыля” (2004) у беларускім дубляжы і “Прыгоды Бураціна” (1975) у арыгінале. “Зацыклены” фрагмент песні з кінафільма “Новы дом” (1947).

Трэк №4. Знакаміты раманс у беларускім перакладзе Сяргея Балахонава. Гучаць фрагменты рамана Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя” (1929). Выкарыстаныя рэпліка з фільма “Джэнтльмены фартуны” (1971) і заклён з апавядання Говарда Філіпса Лаўкрафта “Кліч Ктулху” (1928).

Трэк №5. Гучаць прыклады ўжывання слова “здрада” ў старабеларускіх тэкстах (Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Мн., 1993. Вып. 12. С. 187-188) і словы Эрнеста Хэмінгуэя пра здраду. Выкарыстаны фрагмент аматарскага дубляжу на рускую мову нейкага заходняга фільма (~1990-я.)

Трэк №6. Увага! Трэк утрымлівае ненарматыўную лексіку! Выкарыстаныя фрагменты гукавых дарожак да фільма “Матрыца” (1999) у беларускім перакладзе і “Гадзіннік спыніўся апоўначы” (1959). Галасы згенераваныя з дапамогай рэсурсу oddcast.com, рэплікі грунтуюцца на рэальных выказваннях асобных таварышаў.

Трэк №7. Выкарыстаны тэкст традыцыйнай беларускай калыханкі «Хадзіў каток па латку…». Матыў калыханкі – Сяргей Балахонаў. Сярод нойзу гучыць мелодыя гадзінніка з вежы гомельскага палаца.

Трэк №8. Выкарыстаныя фрагменты гукавой дарожкі да фільма “Фарсаж 6” (2011) у беларускім перакладзе, фразы з інфармацыйнага паведамлення ўкраінскага тэлеканала пра пагібель актора Пола Ўокера, рэплікі неадэкватанага падлетка з відэа, знойдзенага на прасторах інтэрнэта.

Трэк №9. Аснову трэка склалі сэмплы з гукавой бібліятэкі Vengeance. Гучаць фрагменты з паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” (1523) у перакладзе Наталлі Арсеньевай (1978-1982), народнай песні “Не ўстаяла белая бярёзачка” з вёскі Казацкія Баўсуны (Гомельшчына), гукавой дарожкі да фільма “Вечнае ззянне чыстага розуму” (2004) у беларускім перакладзе.

Трэк №10. Выкарыстаны фрагмент гукавой дарожкі да фільма “Хронікі Рыдыка” (2004) у рускім перакладзе. У якасці “падложкі” – урывак гукавой дарожкі да фільма “Вечнае ззянне чыстага розуму” (2004) у беларускім перакладзе. Гучыць недапісаны верш Уладзіміра Дудзіцкага (1950-я?), два радкі якога дастварыў Сяргей Балахонаў (2014).

Трэк №11. Выкарыстаны інструментал беларускага праекту з Антарыа Melody of Oshawa “Рашчараваньне” (1960-я). Выкарыстаны фрагмент гукавой дарожкі да фільма “Матрыца” (1999) у беларускім перакладзе. Тэкст песні – Сяргей Балахонаў.

Трэк №12. Гучыць верш Тодара Кляшторнага “На ледзяной гітары” (1920-я). Гук гітары ўзяты з гукавой бібліятэкі Vengeance.

Трэк №13. Выкарыстаны вольны мінус Old`N1ck “В стиле” (2014) з супольнасці vk.com/hip.hap.beats. Выкарыстаны фрагмент гукавай дарожкі да фільма “Эфект матыля” (2004) у беларускім перакладзе. Тэкст песні – Сяргей Балахонаў.

Трэк №14. Тэкст песні і матыў – Сяргей Балахонаў.

Трэк №15. Выкарыстаныя фрагменты гукавых дарожак да серыяла “Гульня тронаў” (2011 – …) у рускім і ўкраінскім дубляжы, выступу Якуба Коласа на вечарыне да ўгодкаў пагібелі Янкі Купалы (пач. 1950-х). Гучыць “верш у прозе” Вацлава Ластоўскага “Падарожнік” (1926-1927) і адна з салдацкіх песняў савецкай арміі ў беларускім перакладзе Сяргея Балахонава (2000).

YouTube Preview Image