
Прыблізна вось так усё і выглядае
У Дзень ведаў расчыніліся дзверы не толькі маджджалінскай школы, але і спецыяльнай секцыі з ухілам у традыцыйную баявую харэаграфію. Беларускія адзінаборствы, заснаваныя на танцы «Лявоніха», змогуць вывучаць і дзеці, і дарослыя. Многія ўжо выказалі сваё жаданне засвоіць прыёмы баявой «Лявоніхі».
Ахвочыя ўпэўненыя, што ні каратэ, ні джыу-джыцу, ні тым больш кікбоксінг не здолеюць даць такія ўменні і навыкі самаабароны, як родная «Лявоніха». «Гэта дапаможа і ўратаваць ад хуліганаў, і абараніцца ад нязваных агрэсіўных шоп-турыстаў. А калі і тыя, і тыя раптам апынуцца празмерна дужымі, дык, прынамсі, можна будзе з імі добра патанчыць», – сцвярджае кіраўнік секцыі Леапольд Жыгімонтавіч Жвірбліс. Менавіта ён з падачы настаўніка гісторыі Юрася Неспакойнага заняўся рэканструкцыяй баявой істы даўняга народнага танца.
«Абараняцца, танцуючы!», – такі шыкоўны дэвіз быў выбраны ў якасці дэвіза секцыі. Застаецца толькі цешыцца, што некалькі вольных месцаў там хапіла і для нашай рэдакцыі.
Фота: newsvm.com