
Кажуць, што сярод дзяўчат былі і гараджанкі, што прыехалі ў вёску да сваіх бабуляў і дзядуляў. Цалкам імаверны варыянт.
Дзень запатэнтавання замкі-маланкі адзначылі сёння ў вёсцы Мажджаліна. 7 лістапада 1891 г. амерыканец Уіткамб Леа Джадсан запатэнтаваў першы вядомы прататып гэткай зашпількі. Мажджалінцы здаўна лічаць яго сваім земляком, называючы не інакш, як Віцьком Лявонавічам Ядкоўскім.
Чынны ўдзел у сённяшнім свяце ўзялі дзяўчаты. Яны прайшліся з аднаго краю вёскі ў другі, трымаючы ў руках рулеткі. Вопратка кожнага сустрэтага прахожага, што не мела замкі-маланкі абмервалася імі. Пры гэтым дзяўчаты давалі абяцанні памяняць гузікі і ўшыць маланкі.
Дарэчы, у Мажджаліне і дзяўчат, і замкі-маланкі называюць амаль аднолькава: «сіпоўкі» і «зіпоўкі» адпаведна. Вытокі свята яшчэ маюць быць даследаванымі. Настаўнік гісторыі Юрась Неспакойны сцвярджае, што замкі-маланкі сягаюць у сівую даўніну і былі знаёмыя нашым продкам прынамсі з часоў вялікага князя Вітаўта.