
Меркаваны фотаздымак часткі падводнай лодкі ў возеры Чортаў Лог, што недалёка ад Карэчыцы
Фенаменальная залева, якая ўчора абрынулася на Гомель, не толькі на 80% выканала ліпеньскую норму ападкаў, але і спрычыніліся да нечаканых наступстваў. Адным з іх стала тое, што неапазнаная падводная лодка, экіпаж якой вырашыў скарыстацца гомельскім патопам, збілася з курсу ў раёне вуліцы Інтэрнацыянальнай і выплыла сёння зранку ў ручаі Шмыга, які цячэ праз вёску Мажджаліна Карэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Субмарыну сёння на золку ўпільнавалі вясковыя рыбакі. На ёй не было ніякіх апазнавальных знакаў і бартавых нумароў. Паводле словаў відавочцаў, падлодка спачатку падняла перыскоп, а потым усплыла. На верхнюю палубу выйшла некалькі чалавек у чорнай форме і скураных плашчах. Яны агледзелі мясцовасць і паспрабавалі ўступіць у кантакт з рыбакамі. Рыбакі на кантакт не пагадзіліся. Адзін нават збегаў дадому за паляўнічай стрэльбай, чым, верагодна, спужаў падводнікаў і тыя паспешліва пайшлі на пагружэнне ў ручай.
Інцыдэнт расследуюць спецыялісты з раёна і вобласці. Адна баба сказала, што бачыла тую субмарыну мінулай ноччу ў калектары аграгарадка Новыя Ёркавічы. Мяркуем, і гэта сведчанне не застанецца па-за ўвага лепшых розумаў нашага рэгіёна.