Сяргей Балахонаў. Спірт і жоўць распятага Тэзэя (2013)


Трэк-ліст
1. Спірт і жоўць (1:45)
2. На Марсе няма жыцця (1:20)
3. Кот, які не хацеў заткнуцца (3:13)
4. Гэта стабільнасць нагадвае смерць = Эта стабильность похожа на смерть (5:30)
5. Цяпло вашых целаў (9:50)
6. Вострыя грані ўзаемнасці (3:22)
7. Любоў твая хвалёная (4:52)
8. Хто скраў і хто здрадзіў (5:52)
9. Я разбамбіў Адэсу (2:26)
10. Вне всего этого = Па-за ўсім гэтым (4:02)
11. Эфірны скавышок (0:54)
12. Жопкіна ёсць жопкіна (3:40)

+ бонусы:

13. Rose clouds of The Little Prince (3:17)
14. Сумная песня пра ізраільскага салдаціка (ambient version) (3:10)

Агульная працягласць – 53 хвіліны 23 секунды

Сяргей Балахонаў. Спірт і жоўць распятага Тэзэя (2013)

Заўвагі
1) У трэку №7 утрымліваецца гукавы фрагмент з ненарматыўнай лексікай.
2) У трэку №9 выкарыстаны фргамент песні “У Чёрного моря” (С.Кірсанаў/М.Табачнікаў, 1951) у выкананні Леаніда Уцёсава.
3) У трэку №11 гучыць верш Міхася Стральцова “А будзе час, калі і без нагоды” у маім выкананні.

Сцягнуць альбом цалкам (памер архіву 102 Мб):
– з MediaFire
– з IFolder

Слухаць альбом:
– на archive.org
– на vk.com

Слухаць (або сцягнуць патрэкава):

Пра альбом
Адпраўнымі жанравымі пунктамі новага альбому сталі ambient і neofolk. Аднак сустрэць у альбоме можна элементы witch house, apocalyptic folk, dark cabaret ды інш. Жартам прапаную называць рэчышча, у якім я працую, dark neoskomorokh folk. Але такое азначэнне, бадай што, не прыжывецца. Усяго ў альбом увайшло 14 трэкаў, уключна з двума бонусамі.

Калі руйнуецца каханне, а вастрыня болю і тугі спакваля, але не дарэшты, згасае, паўстае п’янкая знішчальная з’едлівасць. Менавіта такой з’едлівасцю напоўнены альбом «Спірт і жоўць распятага Тэзэя». У розных трэках яна набывае розныя абліччы. Гэта і барочная бравурнасць (паэтычная кампазіцыя «На Марсе няма жыцця»), і пакепліванне з рамантызацыі зомбі-апакаліпсісу («Цяпло вашых целаў»), і дасціпная правакацыя пра бамбёжку Чарнаморскага ўзбярэжжа кіндар-сюрпрызамі («Я разбамбіў Адэсу»).

Большасць трэкаў, маючы досыць пэўную сэнсавую напоўненасць, даносяць яе да слухача пераважным чынам не лабавымі атакамі, а намёкамі, запрашэннямі разгадаць своеасаблівыя рэбусы і шарады (трэкі «Вострыя грані ўзаемнасці», «Вне всего этого = Па-за ўсім гэтым»). Зрэшты, памянёная п’янкая з’едлівасць цягам амаль усяго альбома парадаксальным чынам суседзіць з меланхоліяй. Меланхолія струменіць няспешнымі ручаінамі ў трэку «Хто скараў і хто здрадзіў», які адначасова ёсць малітвай супраць яе.

Альбом утрымлівае мноства галасоў і гукаў чалавечай цывілізацыі. Апрача аўтарскага голасу ў трэках можна пачуць галасы валанцёраў, які пажадалі застацца невядомымі, галасы з архіўных запісаў і галасы, спрадукаваныя маўленчымі сінтэзатарамі. Што да гукаў, то ў альбоме іх цэлая куламеса: ад рэвальверных стрэлаў і рову бензапілаў да плёскату спірту і шчаўчкоў сігналу аб прыходзе паведамлення з сацыяльнае сеткі «УКантакце». Мне як аўтару хочацца спадзявацца, што чаго-чаго, а атмасфернасці ў альбоме дастаткова.

У моўным плане альбом пераважна беларускамоўны. Пераважна, бо таксама выкарыстоўваюцца элементы рускай, англійскай, нямецкай, украінскай моваў і нават іўрыту.

Пад кампазіцыі альбома наўрад ці можна будзе патанчыць (хіба мо’ толькі пад трэк «Жопкіна ёсць жопкіна»). Гэта ўсё тая ж «зажыгацельная музычка» (іранічнае вызначэнне адной са слухачак), што і на папярэдніх маіх альбомах «Вайна на ростанях сноў» (2011) і «Прыватныя хронікі механіка машыны фон Неймана» (2012).