Што сірыйскім хакерам да беларускай Мажджаліны?

Што сірыйскім хакерам да беларускай Мажджаліны?

А вы думалі як?

У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада чытачы нашага сайта не змаглі ўбачыць ані апошняй навіны з жыцця вёскі Мажджаліна, ані ўвогуле што-небудзь звязанае з вёскай. Замест гэтага сайт выдаваў старонку з чорным фонам, дзе на розных мовах (без беларускай!) абвяшчалася, што наш вэб-праект хакнулі дзеля набліжэння перамогі сірыйскай рэвалюцыі.

Чытачы абураюцца. Даярка Матыльда Цімохаўна Зырчанка кажа: «Да што ж ета творыцца! Я ўчора пасля дойкі палезла ў цярнэт, каб пасядзець на “аднакласніках” і сайце нашай дзеравушкі, а тут – Аблом Махмудавіч! Сірыйская рэвалюцыя ў вапаснасці! Паламалі нам сайт ні за што, ні пра што. Да і не знаю, дзе тая Сірыя знаходзіцца! Хаця папраўдзе знаю, бо контурную карту з унучкай запаўняла. Але ж не ў етым суць! Я вазмушчэна да прэдзела етай гнюснай выхадкай зломшчыкаў. Чым бы яны не апраўдвалі сібя, якімі мы бы благароднымі цэлямі ні прыкрываліся – яны самыя настаяшчыя прэступнікі. Харашо, што сёння сайт заработаў апяць. Я очэнь рада етаму».

Што сірыйскім хакерам да беларускай Мажджаліны?

Пацаны вашчэ рабяты

Мы таксама радуемся, хаця ўначы думалі, што сайту настаў поўны халэмус. Думкі і пачуцці Матыльды Цімохаўны падзяляе пераважная частка мажджалінцаў. Што будзе дальш, сказаць не бярэмся, але працягваем сваю дзіўную працу.