
Брат нападніка сцвярджае, што той стаў ахвярай паклёпу
Прыкры інцыдэнт адбыўся сёння ў вёсцы Мажджаліна – без пяці хвілін пенсіянерка Сцепаніда Баніфацыеўна Мітволь стала ахвярай шалёнага гурка. Кабета пачціва прагульвалася каля вясковай цяпліцы.
«Раптам пачуўся звон шкла з боку парніка. Я аглянулася туды і ўбачыла, што з цяпліцы нешта вылецела. Падумала, што гэта Сямён Парэчка хоча са мной прайсціся да ракітаў. Я дайжа вочы мае чорныя прыкрыла. Ат жа ж аказалася, што гэта гурок бешаны з-пад кантролю выйшаў», – паведаміла нам ахвяра нападу.
Сцепаніда Баніфацыеўна не самая баязлівая сярод іншых жанчын Мажджаліны. Шалёнага гурка яна не спужалася – урэзала яму аплявуху, той і супакоіўся, выкінуўшы бубкі, дакладна так, як гэта было намалявана ў колішнім падручніку па батаніцы.
Цяпер Мітволь у роздуме, з кім варта судзіцца: з цяплічнай гаспадаркай ці персанальна з шалёным гурком. Як пракаментавалі нам работнікі цяпліцы, яны б не хацела, каб справа дайшла да судовых разбіральніцтваў. Да таго ж шалёны гурок ужо ўсвядоміў сваю віну і гатовы публічна прынесці свае прабачэнні пацярпелай і гатовы зрабіць ёй бясплатную агурковую маску. Застаецца толькі цешыцца, што пацярпелая ў гэтым здарэнні пацярпела меней, чым сам нападнік.