Сам кот, сам кат / RAP, LO-FI


Я сёння не сплю.
У горадзе дождж.
Фліртуе з дажджом
Юрлівая ноч.
І сэрца гарыць
У смолах тугі.
За змрочнай смугой
Твае берагі.
А я цераз дождж,
Нібыта праз сон,
Іду і нясу
Табе парасон..
Машыны лятуць
Паўз роспач калюг.
Чаруе мяне
Драпежны іх рух.
Я множу на ноль
Крывавы абзац.
Люструе мой боль
Лядовы палац.
Я сам сабе кот.
Я сам сабе кат.
Мне нема крычыць
Наш млынкамбінат.
Імкну да цябе
Між плыняў вады,
Збыўшы зусім,
Што мёртвая ты.

2014-2015 гг.

Заўвага: скарыстаны мінус Tes “NIGHT RAIN” (2009) з сайта вольнай музыкі jamendo.com