Простае шчасце людское. Анекдоты

Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць

Знайдзі котэ. Калі зможаш

***
— А мне мой кажа: «Чаго ты такая худзенькая? Ідзі торціка з’еж».
— А твой … гэта хто?
— Ну… унутраны голас

***
Таемныя мары беларускага мужчыны:
дачка — на вокладцы часопіса «Vogue»,
сын — на вокладцы часопіса «Sport»,
палюбоўніца — на вокладцы «Playboy»,
жонка — на рэспубліканскай «Дошцы гонару».

***
Я засвоіў тэхніку хуткаснага чытання і здолеў прачытаць “Палескую хроніку” Івана Мележа за 20 хвілін. Там нешта пра людзей на балоце.

***
— Каробка шакаладных цукерак. Што можа быць смачнейшым?!
— А самі цукеркі есці не спрабавала?