Прамзона спачылага Ягайлы


Сэрцы. Смайлы.
Спіць Ягайла.
Пад зялёным дубам.
Пад густой травой.

Рэйкі. Шпалы.
Я нядбалы,
Хоць пытанне рубам
Пра вакзальчык твой.

Гронкі гневу.
Крок улева
Ад чароўных мараў
Да пустых двароў.

Чэзнуць дрэвы.
Рэшткі рэйву
У старым ангары,
Дзе пракісла кроў.

2014 г.

Прамзона спачылага Ягайлы

Скарыстаны мінус Kiseki “Uninstallation” (2007) з сайта вольнай музыкі jamendo.com