
Напэўна, будзе неяк так…
Вінзавод вёскі Мажджаліна прыступіць неўзабаве да выпуску новага гатунку пладова-ягаднага віннага напою. Ён будзе мець назву «Вконтакте». Новы дырэктар прадпрыемства Яраслаў Бур’янаў не баіцца закідаў з боку аднайменнай сацыяльнай сеткі.
«А што тут такога? – шчыра не разумее ён. – Па сутнасці, мы працягваем іх працу. Цяпер кожны, хто хацеў бы зарэгістравацца ў гэтай сацыяльнай сетцы, але не можа, атрымаў магчымасць набыць наш прадукт і быць у кантакце. Гэта важна, каб самыя новыя дасягненні інфармацыйнай цывілізацыі былі даступнымі ў пэўных для ўсіх жадаючых».
Рэдакцыя ўжо ўявіла, што, дзякуючы напою «Вконтакте», яго прыхільнікі будуць пісаць на сцены, лайкаць на ўбачаныя пасля выпівання карцінкі і слухаць любімыя песні ў ай-лайне. Пытанне пра беларускамоўную версію гэтага прадукту мы нават і не задавалі. Па зразумелых прычынах.