Павел Дураў атрымаў кухталёў

Чарадзейная сіла мастацтва

Дарагая, наш сын вылаяўся матам

Непрыемны інцыдэнт адбыўся сёння ў другой палове дня паводле беларускага часу. Дзесяцігадовы Пашка, сын мажджалінскага ўрача Артура Дурава, выпадкова вылаяўся матам пры сваім бацьку.

Доктар Дураў, які трымаецца архаічных патрыярхальных форм выхавання, адразу ж адмераў сыночку добрага плескача. Пашка расплакаўся, спадзеючыся разжаліць тату. Але тата заставаўся прынцыпова строгім. Ён уручыў сыну паперку з ручкай і загадаў пісаць тлумачальную доктарскім почыркам. Калі праз гадзіну гэта ў хлопчыка збольшага атрымалася, Артур даў сыну «шчаўбана» (пстрычку) за памылкі і прымусіў чытаць падшыўку газеты «Медицинский вестник» ды шукаць там нецэнзурную лексіку.

У яго быў свет цікавы…

«Ругнуўся, бо вырвалася». Фрагмент тлумачальнай Паўла Дурава для бацькі

На момант напісання гэтых радкоў Паша Дураў працягваў выконваць бацькава заданне. Суседзі ўжо задаліся двума пытаннямі: 1) ці не парушае Артур правы дзіцяці? 2) яблычка ад яблыні?

Застаецца толькі цешыцца, што хутка Яблычны Спас.