Падпольны цэх па вырабу адзежы фантомаў выкрыты ў беларускай вёсцы

Падпольны цэх па вырабу адзежы фантомаў выкрыты ў беларускай вёсцы

Салдаты УВ былі не з простых…

Нелегальная вытворчасць адзежы для прывідаў і зданяў была наладжана ў вёсцы Мажджаліна.

Некалькі вясковых жанчыны шылі прасціны з проразямі для вачэй і рота, каб прывідам было ямчэй пужаць людзей. Канфіскаваць прасціны, пашытыя, між іншым, пад маркай вядомых беларускіх брэндаў, было не так проста. Падпольнае атэлье акружылі заказчыкі – рознашорсныя фантомы, якія нікога не пускалі ўнутр. Давялося выклікаць унутраныя войскі. Іх байцы добра справіліся з пастаўленай задачай, адцясніўшы прывідаў да бліжэйшага балота.

Што праўда, прывіды паспелі прыхапіць з сабой і прасціны, і ўсе швейнае абсталяванне. Цяпер няма ніякіх доказаў супраць тых жанчын. А здабыць іх старадаўнімі спосабамі немагчыма. Такія справы.