Па справе чупакабры затрымалі партыю чупа-чупсаў

Па справе чупакабры затрымалі партыю чупа-чупсаў

У нас сустракаюць не па абгортцы (яркай), а па справе (канкрэтнай)

Гучная справа чупакабры, якая крывава напракудзіла на Гомельшчыне, атрымала нечаканы паварот у вёсцы Мажджаліна.

Тутэйшыя праваахоўнікі затрымалі партыю чупа-чупсаў, якія нелегальна прыбылі ў вёску. Апроч незаконнага знаходжання на тэрыторыі нашай сінявокай рэспублікі, яны падазраюцца ў пасобніцтве злачыннай чупакабры. На 18 гадзін мажджалінскага часу ніводзін з чупа-чупсаў у гэтым не прызнаўся. Іншыя абставіны высвятляюцца.

Паводле нашых крыніцаў большасць чупа-чупсаў на момант затрымання былі ладна аблізаныя. Ці звязаны гэты факт нейкім чынам са справай чупакабры, пакуль невядома.

Сама чупакабра пакуль гойсае на волі і каментароў не дае.