
Некаторыя кажуць, што гэта ён. Мы не маем пэўнасці
Мажджалінская ружовая анамалія (1, 2, 3) пачынае прыцягваць да сябе людзей, якія хочуць звацца героямі. Сітуацыя стала нагадваць казку, дзе наш ружовы туман (ці туманнасць) выконвае ролю злога цмока (дракона). А асілкі ўжо аб’яўляюцца самі. Прынамсі, адзін быў зафіксаваны ў гушчы падзей сёння ўдзень.
Падлетак, які выпадкова прыехаў з Гомеля, уступіў у проціборства з анамаліяй. Ён думаў перамагчы яе ў рукапашным паядынку. Але туманнасць выявілася хітрэйшай. Яна ўдарыла хлапчука па вушах, парвала яму мочкі і замазала ўтвораныя адтуліны камякамі глінамі, выцягнутай з-пад мажджалінскай зямлі. Пасля гэтага герой знік. Адны кажуць, што ён выпадкова вярнуўся ў Гомель. Іншыя сцвярджаюць, што яго забрала да сябе туманная сівая кабыла.
Так ці інакш, але праблема ружовай анамаліі застаецца актуальнай і дасюль. Факт выцягвання ёй гліны ўжо інтэрпрэтуецца некаторымі аналітыкамі як доказ паразітычнасці ружовага тумана (ці туманнасці). Застаецца толькі цешыцца, што анамалія не смокча нашу нафту і не крадзе малако ў нашых кароў і бляшанак са згушчанкай. А магла б жа!