Метад “арол” ці “рэшка” даў збой каля вясковай крамы

Метад арол ці рэшка даў збой каля вясковай крамы

Прадавачка сельмагу ніяк не можа забыць пра павіслую манетку

Два дзядзькі з вёскі Мажджаліна вырашалі каля сяльмагу, што будуць купляць – “Jack Daniel’s” ці “Jameson”.

Прыстаць на кампраміс яны не здолелі, а біцца з гэтае нагоды не захацелі. Таму вырашылі кінуць манетку, каб павесіць выбар на “арол” ці “рэшку”. У аднаго акурат знайшлася ўкраінская грыўня.

Падкінулі манетку ўгору, а яна так і засталася там вісець. Проста ў паветры. Ужо палова вёскі спрабавала зрушыць яе з месца, але нічога не атрымліваецца. Дзядзькі, якія засталіся перад пакутлівым выбарам, лічаць сябе пацярпелымі.

Мясцовыя эксперты мяркуюць, што здарэнне справакавалі ананімныя барацьбіты за цвярозасць. Ананімныя барацьбіты за цвярозасць мяркуюць, што мясцовым экспертам не трэба больш наліваць. І толькі наша рэдакцыя стаіць на варце аб’ектыўнасці!