
ХВАЛІ
І ты пакажаш мне, як плача зямля
Грукат грому разарве на шматкі нас
Там, дзе будзе смерць,
Поруч буду і я
Ты за мной не ідзі
Зараз – гэта твой час
Шчасця нашага скарб
Пранясі ў новы век
Скрозь бязглуздзіцы быту, сацыяльных праблем
Захавай сябе ў сотнях картатэк
Пракладзі новы шлях, знікні назаўжды ў імгле
Ты прымушаеш мяне
Пець песні пра прыроду
Ты прымушаеш мяне
Верыць у свайго Бога
На маёй зямлі
Наўсцяж непагода
Ты прымушаеш мяне
Верыць у свайго Бога
[2018]
Пераклад песні гурта Молчат Дома “Волны”. Пераклаў Сяргей Балахонаў у 2020 г.