
Што там у цемрыве бліскае,
едкаю гніллю пульсуе?
Мёртвае. Чэрствае. Склізкае.
Фальш у палоску касую.
Што свае шчупні разгортвае,
ўсцяж кіслатою плюецца?
Чэрствае. Склізкае. Мёртвае.
Швы на знявечаным сэрцы.
Што боль душы маёй пестуе,
Круччам выцягвае жылы?
Склізаке. Мёртвае. Чэрствае.
Сонца прабітае шылам.
2014 г.
Скарыстаны мінус Suchtmaschine “…” (2007) з сайта вольнай музыкі jamendo.com