
За фасадам
Тлее здрада
Ў крывадушшы моўкным,
У маўклівай лжы.
Круціць задам.
Любіць гадаў
У бяспуцці вокнаў
Пры пустым крыжы.
Ціха. Гладка.
Без прыпадкаў.
Без дзяшовых драмаў.
Без шаўковых пут.
Кроўка. Ватка.
Брыдка. Гадка.
Горыч інстаграма.
Пустазелля цуд.
2014 г.
Скарыстаны мінус Annodomino “Winnenden” (2009) з сайта вольнай музыкі jamendo.com