Магдалена


Сонейка ўзыдзе ўручную.
Холад разрэжуць сірэны.
Скончыць пяшчотна начную
Змену сваю Магдалена.
Пойдзе на лёд і на вецер
Змрочнага Мёртвага мора,
Каб у малітве ад смецця
Збавіцца ў роспачным флёры.

23.12.2013 г.

Магдалена

Скарыстаны мінус Xcyril “Cauchemar de Max” (2007) з сайта вольнай музыкі jamendo.com