Ляснік высек сваё імя ў лесе так, што яго відаць з космасу

І толькі надпіс не Вераніка

Бутрым — ён і з космасу Бутрым

Ляснік мажджалінскага лясніцтва Бутрым Бутрымаў вырашыў незвычайным чынам увекавечыць сваё родавае імя. Для гэтага на адной з аддаленых ад вёскі лясных дзялянак ён “выпісаў” яго, высекшы кіламетровыя літары: БУТРЫМ. Даўжыня надпісу складае блізу 4,5 кіламетраў.

Бутрымаву 55 гадоў. Ён паходзіць з вядомага мажджалінскага роду партызанаў-доўгажыхароў, дзе згодна з традыцыяй кожнага старэйшага ў сям’і хлопца называюць Бутрымам.

Ніякіх памочнікаў у час стварэння надпісу ў лесніка не было. Сваю грандыёзную працу ён выканаў цалкам самастойна цягам апошніх двух з паловай месяцаў. На яе вынік цяпер можна цалкам бясплатна палюбавацца з космасу або з верхніх слаёў атмасферы.

Паўстае пытанне, пра законнасць дзеянняў Бутрыма Бутрымава. Сам ляснік сведчыць, што займаўся адно высечкай пажаранебяспечнага сухастою. Гэты факт дакументальна пацвярджаецца фота- і відэаздымкамі.

З іншага боку надпіс у лесе быў зроблены літарамі, якія вельмі нагадваюць шрыфт RodchenkoCTT. Ляснік тут не можа даць ніякіх каментароў, кажа пра чыстае супадзенне. Рэакцыя стваральнікаў шрыфту з гэтай нагоды пакуль невядомая.

Кірыл Тураўскі. Словы, Казанні, Павучанні

Зло не дрэмле

Застаецца толькі цешыцца, што ляснік не выкарыстаў шрыфт Comic Sans, уратаваўшы ад пагібелі бязвіннага зайчыка.