Крывавыя раны Нью-Ёрка / ambient, lo-fi


Мой трэк “Крывавыя раны Нью-Ёрка” стаў адным з 29-ці на складанцы чарговай серыі праекта “Sound Interpretation” лэйбла “HAZE netlabel”. Складанка прысвячаецца Нью-Ёрку. Апроч нью-ёркскіх шумоў і рознай гукавой мітусні, у маім трэку можна пачуць інтэрпрэтацыі з беларускага фальклору — радкі з песні пра паездзку ў Нью-Ёрк на заробкі і насвістванне пазнавальнага матыву “Лысы”, а разам з тым вершы (адзін цалкам, два фрагментамі) Міхася Кавыля, Рыгора Крушыны, Францішка Багушэвіча.

Дата рэліза: 21.03.2015