Крэветкі


Між праталінаў бляклыя кветкі.
Крывадушнасць вісіць над зямлёй.
Ты хаваешся ў панцыр крэветкі,
разбудзіўшы сусветнае зло.

Мора стала радовішчам солі.
Ты варожыш без пэўных патрэб
На іржы недабітых магнолій,
Размяняўшы на іх чорны хлеб.

Ты знайшла ў рытуале тым цукар
І нагоду для п’янкіх любошч.
З асалодай, а не пад прынукай,
Ты патрапіла ў д’ябальскі боршч.

Ты хаваешся ў панцыр крэветкі –
Штаб-кватэру брыды і плюгі.
Твой выпадак, вядома, нярэдкі.
Затапіла баршчом берагі,

Па якіх спрытна бегаў нядаўна,
Пад сабою не чуючы ног,
Шчасця нашага – велічны, слаўны,
Але хворы на рак – аднарог.

2014 г.

Крэветкі

Скарыстаны мінус Mad Creudo “Sea of Sperm” (2009) з сайта вольнай музыкі jamendo.com