Коннік без галавы аб’явіўся каля беларускай вёскі

Коннік без галавы аб’явіўся каля беларускай вёскі

Выпадковы здымак у раёне гароднінасховішча

Адна баба сказала, што ў ваколіцах вёскі Мажджаліна жыхары заўважылі конніка без галавы.

Расказваюць, што таемная безгаловая постаць верхам на коні ездзіць па перыметры вёскі, завітваючы на людскія гароды. “Ну, каню ж трэба дзе-та пітацца! – тлумачыць асаблівасці маршрута адзін з відавочцаў. – Ета ж ва ўсадніка галавы нямашака, і ён у сталаванні не нуждаецца. А каню кармёжка крайне неабхадзіма”.

Зрэшты, ёсць і іншае меркаванне, якое грунтуецца на расказе іншага сведкі. “Не знаю, як у каго, а у мяне ўсаднік папрасіў закурыць. І я яму даў. Хаця ў мяне была паследняя пэлмэліна з сіняй пачкі. А ён узяў і закурыў, дарма што без галовы” , – зазначыў сведка.

Ці доўга коннік без галавы будзе круціцца ў нашай мясцовасці, ніхто не ведае. Адны лічаць, што гэта знак бяды. Іншыя цвердзяць, што галаву ён страціў ад кахання. Мы хацелі ўзяць у яго эксклюзіўнае інтрэвію, але з хацелкай праблемы ўзніклі. Дый пятніца ўжо…