Ключ Nod32 дапамог трактарысту

Паклон табе, мой беларускі краю!

Некаторыя сцвярджаюць, што Чорны Трактарыст не такі ўжо і чорны

У вядомага айчыннага механізатара Жан Боўцеля сёння здарыўся казус: па дарозе з Вільні на Полацак Чортава Балота да Мажджаліны зламаўся яго трактар.

Жан, ясная рэч, знатны спецыяліст, які можа адрамантаваць сяльгастэхніку нават шпількай. Але гэтым разам аварыя адбылася вельмі сур’ёзная, і адна шпілька дапамагчы не магла. Патрэбен быў ключ. Але яго, як на ліха, у запасах механізатара не знайшлося.

Месца аварыі такое, што чакаць іншых машын і людзей можна было б і да самага Новага года. А вось разнастайных нячысцікаў там заўсёды покатам. Жан гэта ведае з маленства, таму заставацца там на ноч не хацеў. Але і зламаны трактар пакідаць было небяспечна. Як вядома з мясцовых паданняў, у Чортавым Балоце жыве Чорны Трактарыст, што не страціў інтарэс да сельскагаспадарчай тэхнікі. Ён дакладна ўцягнуў бы трактар у багну на бяздоннае дно. Таму Боўцель узяўся шукаць хоць нешта, што б дапамагло паправіць трактар.

У адной з кішэняў ляжала запісачка з ключом для Nod32. «Ой, ды хоць такі ключ скарыстаю! А раптам дапаможа!» – выгукнуў механізатар і прыступіў да рамонту. У выніку «стальны конь» усё-ткі быў адрамантаваны і прыбыў на мажджалінскі мехдвор амаль без спазнення.

Застаецца толькі цешыцца, што Чорны Трактарыст не перашкодзіў працаваць, скарыстаўшы свой Чорны Ключ для радыкальнага вырашэння праблемы праз прамое ўздзеянне на чарапную каробку. Злы ён.