Каля беларускай вёскі нешта ў лесе здохла

Пошукі будучыні

Вяскоўцы не хочуць верыць, што гэта быў ён

У лесе, які падступае да вёскі Мажджаліна з захаду, нешта здохла. Прынамсі, такое меркаванне выказваюць найбольш аўтарытэтныя вясковыя аналітыкі. А ўжо з іх падачы люд выказвае свае думкі. Дзіўны смурод (ці як паліткарэктна кажуць вяскоўцы – «запашок»), што цягнецца з лесу звязваюць з гібеллю Дэнвера – апошняга дыназаўра. Доказаў гэтаму, зрэшты, няма.

Асобныя жыхары смуроду не адчуваюць, звязваючы пах з працай шашлычнага заводу, які нібыта размешчаны на паўднёвым захадзе ад вёскі. Папраўдзе ніякага завода тамака нямашака. Там нават мануфактуры не было ніколі. Дый шашлыкі, як мяркуе наша рэдакцыя, усё-ткі пахне інакш.

Некаторыя мажджалінцы збіраюцца «прачасаць акрэснасці» і пайсці ў самыя гушчары. Ужо сёння добраахвотнікі з тутэйшых сіл тэрытарыяльнай абароны камплектуюць патрэбны рыштунак, улучна процігазамі, аўтаматамі Калашнікава пад роспіс і асвяжальнікамі паветра.

Пошукі будучыні

Адзін з добраахвотнікаў гатовы выправіцца ў лес проста зараз

Заўтра ім выпадзе нялёгкае выпрабаванне.

Мы пільна сочым за падзеямі і даўно закрылі свае насы прышчэпкамі. Застаецца толькі цешыцца, што мы такія хітрыя. Праўда – а толку?