Ідал з беларускай вёскі – брат славутага Збруцкага ідала

Пасля нядаўняй знаходкі ў Дрысе драўлянага ідала прыкметна ўзрасла цікавасць і да каменнага стода, якія месціцца ў цэнтры вёскі Мажджаліна. Турысты так і мкнуць сюды, каб дакрануцца да старажытнай гісторыі і сфатаграфавацца на тле выявы. Але здымкі атрымліваюцца не заўсёды, таму многім даводзіцца звяртацца да дзеда Адоба Харытонавіча Фоташопа па дапамогу. Стары ўсё жыццё рабіў на лесапільні, таму са здымкамі працуе, як умее.

Міфалогія як першапачатковай навуковай карціны свету

Адзін са здымкаў, што выйшаў з пад сякеры Адоба Харытонавіча

«А што ж тут дзівіцца! Красівы ў нас балван, нічога з гэтым не паробіш. Толькі бацюшка страшна да яго раўнуе», – зазначаюць вяскоўцы. Пытаемся пра ўражанні ад ідала ў двух расійскіх турыстак. «Ничё так. Сойдёт для сельской местности. Где тут у вас, кстати, рынок или магаз продуктовый?» – захоплена адказваюць тыя.

Дамавікова ўдзячнасць. Значэнне фальклору як своеасаблівага падмурка для з’яўлення мастацтва слова

Расіянка, якая спынілася ў вясковым гатэлі «Алесін аграгарадок», ніяк не можа агоўтацца ад сустрэчы з мажджалінскім ідалам

Брытанскія навукоўцы даўно заўважылі дзіўнае падабенства ідала Мажджлінскага і знакамітага ідала Збруцкага. Настаўнік гісторыі мажджалінскай школы Юрась Неспакойны вывучаў гэтае пытанне і прыйшоў да высновы, што абодва ідалы ёсць братамі-блізнятамі, якіх разлучылі ў дзяцінстве.

Застаецца толькі цешыцца, што Мажджаліна трывала ўпісваецца ў любы гістарычны кантэкст. Яно і зразумела, калі памятаць, што вёсцы 13045 гадоў.