
Гомельскае метро / Гомельское метро
1.
Не за гарамі і лясамі месцейка ёсць адно.
Там, дзе падземнымі хадамі
Шэпчацца Гомель зноў.
Там, дзе прычынаў шмат здзівіцца, там, дзе сумнеў мой знік
Там, дзе бяжыць цуд-калясніца –
Наш электрацягнік.
Прыпеў:
Гомельскае метро, гомельскае метро.
Хто мне раскажа, хто падкажа,
Дзе ж яно, дзе ж яно.
Гомельскае метро – Беліца ці Прудок?
Можа, Валатава ці Чонкі.
Можа, Манастырок.
2.
Любіць яно ад нас хавацца
Тоіць свае сляды
Чую я гул падземных станцый, можаш пачуць і ты.
Кажуць, што ёсць тут чарадзейскі
Сэнс ці хаця б налёт.
Ведаў, аднак, сам Шабунеўскі,
Дзе да метро ўваход.
Прыпеў:
Гомельскае метро, гомельскае метро.
Хто мне раскажа, хто падкажа,
Дзе ж яно, дзе ж яно.
Гомельскае метро – Беліца ці Прудок?
Можа, Валатава ці Чонкі.
Можа, Манастырок.
2012 г.
Заўвага: тэкст выконваецца на матыў песні “Маленькая страна” кампазітара Ігара Нікалаева.

Тэкст песні “Гомельскае метро” быў напісаны ў 2012 г. спецыяльна для VI пленэру пясчанай скульптуры, які праводзілі студэнты-архітэктары БелДУТ пад кіраўніцтвам свайго выкладчыка, кандыдата мастацтвазнаўства Я.Р. Малікава. Улетку таго года на пляжы ў в. Чонкі Гомельскага раёна была створана скульптурная выява электрацягніка, які выязджае з тунеля.


З песні “Гомельскае метро” свой выступ пачаў Сяргей Балахонаў на філалагічным факультэце ГДУ імя Францішка Скарыны ў рамках праекту “Сустрэчы з Гедройцам”. 30.03.2015.
Песня “Гомельскае метро” завяршае 370-ы выпуск праграмы Віктара Сямашкі “Кракатук” – “Вяртанне Э.В.М.” (красавік 2017 г.)
P.S. Гэты допіс можа прыцягнуць увагу і тых, хто шукае нашу гарадскую легенду па ключавых словах на рускай мове – гомельское метро, гомельское метро песня ці нават в Гомеле есть метро, будет ли метро в Гомеле, строительство метро в Гомеле, наземное метро в Гомеле.