“Рук залатых” – пераклад”Hands of Gold” / folk, lo-fi

Фота паводле: gameofthronesitaly.it

Пераклаў і выконваю песню “Hands of Gold” з першай серыі 7-га сезона “Гульні тронаў“.

РУК ЗАЛАТЫХ
Ён краўся па вуліцах места –
то долу, то ўгару,
міма крокаў па бруку ў завулках
на покліч дзявочых рук.

Была яго скарбам тайным,
бяспуццем асалод.
Ланцугі так трымаць не могуць,
Як вуснаў дзявочых мёд.

Рук залатых халодны ўздых,
а дзявочых рук цяпло.
Рук залатых халодны ўздых,
а дзявочых рук цяпло.

Пераклад 22-23 ліпеня 2017 г., Гомель

А так гучыць арыгінал у адпаведнай сцэне серыі “Цмачыны Камень”, выконвае Эд Шыран (Ed Sheeran):

Фота паводле: gameofthronesitaly.it