
У камандным чэмпіянаце свету па більярдным спорце «Свабодная піраміда» сярод жанчын, які праходзіў у горадзе Растоў-на-Доне (Расійская Федэрацыя), выхаванка гомельскай СДЮШАР «Пантэра» Аляксандра Гізельс заняла 1 месца і стала чэмпіёнкай свету.
Аляксандра Гізельс выступала ў пары з мінчанкай Кацярынай Перапечаевай. Аляксандры 20 гадоў, яна майстар спорту Рэспублікі Беларусь. І гэта ўжо не першая яе буйная перамога. У пачатку гэтага года Аляксандра стала чэмпіёнкай Беларусі сярод жанчын у аналагічных спаборніцтвах, якія праходзілі ў Мінску.

Аляксандра Гізельс на прэзентацыі кнігі Сяргея Балахонава «Зямля пад крыламі Фенікса», 19.01.2013 г.
Дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Пантэра» першаснай прафсаюзнай арганізацыі СМП-716 пачала сваю працу ў 2000-м годзе. Спачатку яна была комплекснай ДЮСШ, але ўжо тады разам з астатнімі відамі спорту культывавала більярд. Менавіта плён у гэтым відзе спорту ў канчатковым выніку праславілі «Пантэру» і павысілі яе статус да ўзроўню спецыялізаванай.
Крыніца: sovadmin.gov.by
Фота: billiardworld.ru і n-europe.eu