Фальшываманетчыка асудзяць яшчэ і за парушэнне аўтарскіх правоў

Iphone 4g. Сувязь арыгінальных празаічных твораў з фальклорам

Вось гэтую штучку збіраўся набыць зламыснік

Трыццацігадовы Іван Мельніца намаляваў купюру вартасцю 50 тысяч беларускіх рублёў і паспрабаваў расплаціцца ёю ў сельмагу, купляючы «Iphone 4g». Спроба не ўдалася, бо пільная прадавачка здолела распазнаць у стосе грошай майстэрскую падробку і выклікала нарад міліцыі.

Фальшыўка была выканана ўручную на даволі высокім мастацкім узроўні. Іван Мельніца прызнаўся, што выкарыстоўваў мелаваную паперу «Снегурочка», каляровыя алоўкі, фламастары і алейныя фарбы. Для таго, каб вырабіць вадзяныя знакі, падследны выкарыстаў даўнюю методу «Немного солнца в холодной воде», якую яшчэ ў ХІХ ст. вынайшлі маскоўскія фальшываманетчыкі французскага паходжання. Замест абароннай стужкі Мельніца ўхітрыўся ўжывіць у паперчыну тонкую пасачку фольгі з абгорткі памадна-сметанковага батончыка вытворчасці гомельскай кандытарскай фабрыкі «Спартак».

Каб нанесці на паперу малюнак, мажджалінскі фальшываманетчык прыкладваў яе паверх купюры на ваконнае шкло і старанна абводзіў простым алоўкам. Калі ж такая прымітыўная копія была гатова ён узяўся за расфарбоўку. Балазе, вопыту ў гэтай справе ў яго было шмат – Іван Мельніца вядомы сярод аднавяскоўцаў як уладальнік багатай калекцыі кніжак-маляванак.

Варта адзначыць, што следчыя органы Карэчыцкага раёна ўзбудзілі супраць Мельніцы крымінальную справу. Таксама ён быў прыцягнуты да адказнасці за парушэнне аўтарскіх правоў мастака, які стварыў арыгінал купюры. Наколькі нам вядома, гэта з’яўляецца першым падобнага кшталту прэцэдэнтам у судова-следчай практыцы Рэспублікі Беларусь. Застаецца толькі цешыцца ўвішнасці нашых праваахоўнікаў.