Дождж на дождж


Дождж на дождж.
І мы, нібыта квіты.
Што ж? Зніштож
мяне й парожні твітэр.

Як-ніяк
мы мушкі ў павуціне –
добры знак,
што сеціва не згіне.

Два на два –
займальная мацеша.
Рым, Масква,
Берлін цябе суцешаць.

Я ж, заўваж,
у паралельным свеце –
верны паж
тваім чаканым дзецям.

Дождж на дождж.
І мы, нібыта квіты.
Што ж? Зніштож
мяне і рэшту світы.

Сяргей Балахонаў, 6 ліпеня 2010 г.

Фота: abatess.deviantart.com